РЭАНІМАЦЫЙНЫ ПАКЕТ РЭФОРМАЎ ДЛЯ БЕЛАРУСІ
Сумесная платформа палітычных арганізацый і незалежных экспертаў, якія аб'ядналіся, каб ініцыяваць пазітыўныя перамены ў Беларусі
РэформыНашы прапановы па зменах у ключавых галінах дзяржаўнай палітыкі
Наступнае мерапрыемстваПрэзентацыя дарожнай мапы
Дарожная мапа рэформаў з’яўляецца планам па вываду Беларусі з сістэмнага сацыяльна-эканамічнага крызісу. За апошнія 10 год застой набыў хранічны характар. Улады не ў стане прыняць адэкватную праграму развіцця і рэалізаваць яе. Дарожна мапа рэформаў – гэта пазітыўны адказ палітарганізацый і незалежных эксператаў на запыт беларусаў на перамены.
Найбольш важныя сферы рэфармавання
Праект «Рэфорум»
Як мы можам змяніць наша жыццё да лепшага!
“Рэанімацыйны пакет рэформаў для Беларусі” адкрыты для ўдзелу кожнага прыхільніка пазітыўных перамен. Вы можаце далучыцца да абмеркавання прапаноў і прасоўвання дарожнай мапы рэформаў.
Крок 1
Выберыце сферу, якая патрабуе тэрміновага рэфармавання
Крок 2
Пазнаёмцеся з прапановамі па рэфармаванню
Крок 3
Падпішыце петыцыю (-і) за змены ў дзеючай палітыцы дзяржавы ў абранай сферы
Крок 4
Распаўсюдзьце петыцыю ў сацыяльных сетках
Крок 5
Дашліце сваім знаёмым запрашэнне пазнаёміцца з пакетам рэформаў
Крок 6
Далучайцеся да нашай каманды