КАРОТКАЕ АПІСАННЕ
Сярод асноўных недахопаў існуючай сістэмы жыллёва – камунальнай гаспадаркі (ЖКГ) з’яўляецца пастаяннае павелічэнне выдаткаў на ўтрыманне гэтай галіны, рост тарыфаў на жыллёвыя і камунальныя паслугі, стратнасць або непрыбытковасць прадпрыемстваў ЖКГ, іх нізкая эфектыўнасць і страта рэсурсаў, высокая ступень зносу асноўных вытворчых фондаў.
У якасці мер па паляпшэнню стану сектару ЖКГ незалежныя эксперты прапануюць змены па трох напрамках: інвестыцыі ў эканомнае расходаванне рэсурсаў, забеспячэнне працы прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі на канкурэнтнай аснове і ўвядзенне сістэмы сацыяльных рахункаў, якія забяспечваюць адрасную падтрымку.
ПРАБЛЕМЫ, НА ВЫРАШЭННЕ ЯКІХ СКІРАВАНА РЭФОРМА
Ні рост тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі, ні павелічэнне аб’ёмаў бюджэтнага субсідавання на іх пакрыццё, ні намаганні адпаведных органаў улады практычна не ўплываюць на паляпшэнне якасці паслуг, цяжкім фінансавым і эканамічным стане прадпрыемстваў ЖКГ.
- Неэфектыўнасць кіравання галіной і ўпраўленчай сістэмы.
У незалежнай Беларусі з часоў СССР захавалася практыка пры якой, мэты і задачы праграмных дакументаў разыходзіліся з рэальнасцю і не выконваліся. Так, Нацыянальная жыллёвая праграма была прызнана састарэлай у 2003 годзе, а яе вынікі не былі здавальняючыя. Яе замяніла Канцэпцыя развіцця жыллёва-камунальнай гаспадаркі (ЖКГ) да 2015 года, што таксама не прынесла плёну і была скасавана ў 2013 годзе, нягледзячы на засваенне значных сродкаў падчас спробаў яе рэалізацыі. З 2014 года па 2017 год у краіне адсутнічала канцэпцыя развіцця і рэфармавання ЖКГ.
Новая Канцэпцыя ўдасканалення і развіцця жыллёва-камунальнай гаспадаркі да 2025 года не прадугледжвае вырашэнне асноўных задачаў па ліквідацыі манапалізма, забяспячэння канкурэнцыі, а таксама эфектыўнай эксплуатацыі жылфонда і інфраструктуры ЖКГ; павышэнне якасці і зніжэнне сабекошту ЖКП.
Грувасткасць кіравання галіной выклікана вялікай колькасцю ўпраўленчых звенняў на ўзроўні абласцей, раёнаў і гарадоў. Яны часта дублююць упраўленчыя функцыі вышэйшага ўзроўню, што стварае раздзьмуты адміністрацыйны апарат. Празмерная зарэгуляванасць сферы праяўляецца ў падвойным падначаленні арганізацый. У частцы нарматворчасці яны падпарадкоўваюцца Мінжылкамгасу, а па выкананні сваёй дзейнасці – мясцовым уладам: гарадскiм, раённым і абласным выканкамам.
- Манаполія дзяржавы на аказанне жыллёва-камунальных паслугаўі адсутнасць канкурэнтных адносін.
Сумяшчэнне дзяржавай функцый уласніка жылога фонда і гаспадарчай дзейнасці прыводзіць да адсутнасці стымулаў для павышэння эфектыўнасці кіравання жылым фондам, яго эксплуатацыі і рамонта. Да гэтай пары каля 80% жыллёвага фонду знаходзіцца на абслугоўванні дзяржаўных камунальных прадпрыемстваў. Толькі каля 1 працэнта рынка займаюць прадстаўнікі прыватнага бізнэса ў гэтай сферы, яшчэ частка таварыстваў уласнікаў і арганізацый забудоўшчыкаў самастойна ажыццяўляюць тэхнічнае абслугоўванне жылля. Пры гэтым на 2018 год з агульнага жылфонда (256 млн м2) у прыватнай уласнасці знаходзілася каля 95% (241,4 млн м2).
Структура фінансавання жыллёвага будаўніцтва ў Беларусі па-ранейшаму арыентавана на дзяржаўны сектар. Роля прыватных інвестыцый і рынкавага фінансавання жыллёвага будаўніцтва застаецца нязначнай. Дзяржаўныя кампаніі і банкі пераважаюць як у жыллёвым будаўніцтве, тэхнічным абслугоўванні жылля, рэканструкцыі і кіраванні, так і ў сістэме фінансавання будаўніцтва жылля. Уся інфраструктура ЖКГ краіны знаходзіцца ва ўласнасці мясцовых уладаў.
Пастаянна адбываецца рост тарыфаў на ЖКП, а пакрыццё насельніцтвам выдаткаў ЖКГ захоўваецца на ўзроўні каля 50%. Ужо ў 2000-2005 гадах рост тарыфаў для насельніцтва на ЖКП апярэджваў агульны паказчык інфляцыі. Пры росце спажывецкіх коштаў за 2000-2005 гады ў 6,1 разы тарыфы на ЖКП павялічыліся ў 50,7 разоў. У выніку ўзровень пакрыцця плацяжамі насельніцтва выдаткаў на ЖКП, акрамя электра- і газазабяспячэння, для стандартнай двухпакаёўкі, узрос з 12% у 2000 годзе да 42,4% у 2005. Разам з тым доля жыллёва-камунальных паслугаў у спажывецкіх расходах насельніцтва ўзрасла з 3% да 9,1%.
- Вялікія страты энергарэсурсаў і высокае энергаспажыванне жыллёвага фонда.
На патрэбы ацяплення і гарачага водазабеспячэння выдаткоўваецца каля траціны ўсяго вырабленага ў краіне цяпла. Пры гэтым амаль 95% жылых дамоў мае ўзровень энергаспажывання звыш 160 кілават – гадзін на м2 у год. Гэта значна вышэй, чым у развітых еўрапейскіх краінах з аналагічнымі кліматычнымі ўмовамі.
АСНОЎНЫЯ МЭТЫ / ЗАДАЧЫ РЭФОРМЫ
Асноўная мэта рэфармавання ЖКГ з’яўляецца зніжэнне сабекошту пры захаванні прымальнай якасці жыллёва-камунальных паслуг і бясстратнае функцыянаванне сістэмы без бюджэтных выдаткаў.
Задачы:
- развіццё канкурэнтнага асяродку ў сферы ЖКГ праз дэманапалізацыю і развіццё прыватных прадпрыемстваў;
- удасканаленне сістэмы кіравання жыллёва-камунальнай гаспадаркай на усіх узроўнях;
- развіццё ў сістэме ЖКГ энэрга- і рэсурсазберагаючых тэхналогій;
- удасканаленне сістэмы ільгот, дыферэнцыяцыя аплаты за ЖКП у залежнасці ад якасці жылых памяшканняў і іх месцазнаходжання;
- пазбаўленне прадпрыемстваў ЖКГ непрофільных аб’ектаў, эксплуатацыя, утрыманне, ахова якіх прыносіць велізарныя страты суб’ектам гаспадарання.
Рэалізацыю рэформ плануецца здзейсніць у два этапы.
На першым этапе на працягу 2020 – 2021 г.г. неабходна правесці наступныя пераўтварэнні:
Крок 1. Стварыць неабходныя нарматыўна-прававыя ўмовы для прыватызацыі і дзейнасці прыватных арганізацый, што дазволіць забяспечыць канкурэнцыю па аказанні паслугаў.
Крок 2. Пазбавіць ЖКГ ад няпрофільных актываў.
Для гэтага неабходна перадаць прыватнаму бізнесу такія паслугі, як гасцінічная гаспадарка, лазні, перапрацоўка бытавых адходаў і ўтрыманне вуліц і двароў, рытуальна-пахавальныя паслугі.
Крок 3. Сфармаваць умовы для пашырэння недзяржаўных арганізацыйных форм эксплуатацыі жыллёвага фонда – таварыствы уласнікаў, сумесныя домаўладанні і іншыя формы.
Стварыць агульнанацыянальны саюз прыватных домаўладанняў, што палегчыць працэс рэфармавання, а таксама зменшыць магчымую напружанасць і дазволіць больш шырока ўлічыць меркаванне грамадзян. Жыллёвыя саюзы / асацыяцыі могуць забяспечыць істотную падтрымку ў прававым і нарматыўна–метадычным забеспячэнні жыллёвых прадпрыемстваў.
Крок 4. Падзяліць функцыі і дамоўныя адносін паміж уласнікамі жылога фонда, ЖКГ і падраднымі арганізацыямі. Гэта дазволіць стварыць канкурэнтны асяродак шляхам дастатковага і своечасовага фінансавання на ўтрыманне і рамонт жыллёвага фонду, а таксама паралельным паніжэннем затратнасці функцыянавання прадпрыемстваў ЖКГ.
Крок 5. Перайсці да конкурснай асновы выканання ўсіх падрадных работ па рамонту канструктыўных элементаў жылых дымоў і капітальнаму рамонту жылога фонда ў г.Мінску і абласных цэнтрах краіны, а да 2023 года – ва ўсіх астатніх населеных пунктах.
Крок 8. Прыняць комплекс мераў па змяншэнню спажывання энергіі жыллёвым фондам.
Прывесці ўсе аб’екты інфраструктуры ў належны тэхнічны стан, распачаць усталяванне меней энэргаёмкага абсталявання, выкарыстання прагрэсіўных тэхналогій, завяршыць забяспячэнне крыніц і спажыўцоў прыборамі ўліку вады, уліку і рэгулявання цяпла. Прывесці да належнага стану цеплаізаляцыю цеплавых камер і цепласетак, часткова здзейсніць пераход да дэцэнтралізацыі цеплазабяспячэння, у тым ліку і ў сельскай мясцовасці.
Крок 9. Выдзеліць абслугоўванне сельскіх населеных пунктаў у асобную цэласную эканамічна самастойную сферу са сваім кіраваннем і фінансаваннем.
Крок 10. Стварыць у раёнах і гарадах арганізацыі вадаправодна – каналізацыйнай гаспадаркі з правам юрыдычнай асобы.
Гэта дазволіць больш эфектыўна мадэрнізаваць дзеючыя сістэмы водазабяспячэння і гарадской каналізацыі, удасканаліць упраўленне вадаправодна – каналізацыйнай гаспадаркай, знізіць неўліковыя расходаў і страты вады .
Крок 11. Сфармаваць паўнавартасную сістэму прафесійнай падрыхтоўкі кадраў для ЖКГ з улікам пашырэння і развіцця недзяржаўных арганізацыйных форм эксплуатацыі жыллёвага фонда.
На другім этапе (2022-2025 г.г.) прыняць наступныя захады:
Крок 12. Правесці аптымізацыю ўпраўленчага апарата з ліквідацыяй разнастайных аддзелаў ЖКГ пры абл-, гар-, райвыканкамах.
Зэканомленыя сродкі ад удасканалення структуры кіравання можна выдаткаваць на ўзмацненне сацыяльнай падтрымкі найбольш уразлівых групаў насельніцтва. Разам са скарачэннем бюджэтнага субсідавання тэхнічнае рэгуляванне пытанняў ЖКГ перадаць Мінбудархітэктуры разам з ліквідацыяй Мінжылкамгаса.
Крок 13. Давесці долю жыллёвага фонда, абслугоўваемага на конкурснай аснове да 80% за кошт стварэння і развіцця прыватных прадпрыемстваў.
Крок 14. Ахапіць рэгулярным зборам камунальных адыходаў і палігонамі для іх размяшчэння не толькі гарадскія і сельскія населеныя пункты, а таксама ўсе садовыя таварыствы. Забяспечыць збор, вываз, перапрацоўку і захоўванне камунальных адыходаў ва ўсіх населеных пунктах краіны толькі на конкурснай аснове прадпрыемствамі розных форм уласнасці.
Крок 15. Прыняць меры па будаўніцтву з прыцягненнем інвестыцый заводаў па перапрацоўцы камунальных адыходаў з выхадам да 50% перапрацоўкі камунальных адыходаў ад іх агульнага збору да 2025 г.
Крок 16. Забяспечыць развіццё гарадскога электрычнага транспарту.
Стварыць сеткі электрычнага траспарту ў гарадах з насельніцтвам болей 100 тыс. чалавек да 2025 года.
Крок 17. Завяршыць цеплавую мадэрнізацыю жылфонда, пабудаванага ў 1960-1990-я гады. Гэта дазволіць зменшыць удзельны расход цеплавой энергіі ў панэльных дамах на 30-40% і, адпаведна, тарыфы на ЖКП.
ОРГАНЫ, ЯКІЯ ПРЫМАЮЦЬ РАШЭННІ
Савет міністраў Рэспублікі Беларусь.
НАРМАТЫЎНЫЯ ПРАВАВЫЯ АКТЫ
Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь “Аб Канцэпцыі развіцця жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь да 2015 года”.
Прапановы распрацаваны экспертам: Рыгор Кастусёў.