Рэанімацыйны пакет рэформаў для Беларусі - гэта аперацыйная платформа і вынік сумеснай працы палітычных арганізацыяў і незалежных экспертаў БеларусіПра нас
НАШЫ КАШТОЎНАСЦІ
Удзельнікаў сумеснай платформы "Рэанімацыйны пакет рэформаў для Беларусі" аб'ядноўваюць агульныя каштоўнасці:
-
Пабудова прававой, дэмакратычнай і сацыяльнай дзяржавы
-
Умацаванне суверэнітэту і незалежнасці краіны
-
Правядзенне сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў і пабудова рынкавай эканомікі
- Нацыянальна-культурнае адраджэнне
Эксперты дарожнай мапы “Рэанімацыйны пакет рэформаў для Беларусі” прапануюць план глыбокіх зменаў у найбольш важных галінах дзяржаўнай палітыкі.
Пра насГісторыя "Рэанімацыйнага пакета рэформаў для Беларусі"
На працягу некалькіх гадоў вядучыя палітарганізацыі Беларусі супрацоўнічалі, каб узгадніць свае пазіцыі і бачанне пазітыўных перамен у Беларусі. Канферэнцыі, працоўныя сустрэчы і абмен вопытам па пытаннях рэформаў праходзілі як у Беларусі, так і за мяжой.
У пачатку 2020 года сем палітычных арганізацый аб’ядналі свае намаганні ў распрацоўцы і прасоўванні дарожнай мапы “Рэанімацыйны пакет рэформаў для Беларусі“. Былі абраны найбольш важныя сферы рэфармавання ў адпаведнасці з чаканнямі грамадзян краіны.
У ініцыятыве прынялі ўдзел такія палітычныя партыі як Беларускі народны фронт, Беларуская партыя “Зялёныя“, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), Беларуская хрысціянская дэмакратыя, Аб’яднаная грамадзянская партыя, а таксама рух «За свабоду» і цэнтр грамадзянскіх ініцыятыў “Наш дом“ .”
Распрацоўшчыкі дарожнай мапы маюць агульнае разуменне таго, што ў дзеючага кіраўніцтва краіны няма бачання па выхаду Беларусі з хранічнага крызісу і адказаў на выклікі, якія стаяць перад краінай. У апошнія 10 гадоў дзяржава не ў стане гарантаваць умовы для росту эканомікі і дабрабыту грамадзян.
Пастаянна адбываецца скарачэнне сацыяльных гарантый, увядзенне новых падаткаў і збораў, рост тарыфаў ЖКГ. Аднак улады абмяжоўваюць канкурэнцыю, развіццё малога і сярэдняга бізнесу, магчымасці грамадзянскай супольнасці запоўніць прабелы ў сацыяльна-эканамічнай палітыцы дзяржавы.
Нязменнасць вышэйшага кіраўніцтва прыводзіць да няздольнасці дзяржапарату да эфектыўнай рэакцыі ў крызісных сітуацыях, як ва ўмовах пандэміі COVID-19. Усё часцей рашэнні ўладаў ставяць пад пагрозу не толькі дабрабыт грамадзян, але іх здароўе і жыццё.
Далучайцеся да нашай ініцыятывы!
Дарожная мапа рэформаў з’яўляецца распрацаваным незалежнымі экспертамі планам па вываду Беларусі з сістэмнага сацыяльна-эканамічнага крызісу, які за апошнія 10 гадоў набыў хранічны характар.
“Рэанімацыйны пакет рэформаў для Беларусі“ адкрыты для ўдзелу кожнага прыхільніка пазітыўных перамен. Вы можаце далучыцца да абмеркавання прапаноў і прасоўвання дарожнай мапы рэформаў.